Logo Polskiego Radia
Print

Польскія турысты эвакуіраваныя з-за маштабных пажараў у Гішпаніі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.06.2017 15:57
На мінулым тыдні ў суседняй Партугаліі ў выніку пажараў лясоў загінулі 64 асобы.
Пажары лясоў у ГішпанііПажары лясоў у ГішпанііPAP/EPA/EFE TV

Польскія турысты эвакуіраваныя ў сувязі з пажарамі на поўдні Гішпаніі, пра што паведамляе МЗС Польшчы.

Ноччу на тэрыторыі Нацыянальнага заказьніка Ля Пэнуэна пачаўся пажар. Неабходна было вывезьці з дамоў, кэмпінгаў і гатэляў каля дзьвюх тысяч чалавек, у тым ліку групу 61 паляка. Частка (46 чалавек) была перавезеная ў спартыўны цэнтар адпачынку ў мясцовасьці Мазагон, а іншыя адправіліся шукаць месца самі ў навакольных населеных пунктах.

Меркаваньнем мясцовых уладаў, агонь пачаў распаўсюджвацца ў суботу пасьля поўдня, таму немагчыма было адразу пачаць акцыю тушэньня пажару з паветра. У Гішпаніі назіраецца вельмі высокая тэмпэратура і моцны вецер, якія спрыяюць узгараньню лясоў.

На мінулым тыдні ў суседняй Партугаліі ў выніку пажараў лясоў загінулі 64 асобы.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт