Logo Polskiego Radia
Print

Ужо тысяча чалавек перасекла мяжу праз рачны КПП Рудаўка-Лясная

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2017 16:00
З красавіка польска-беларускую мяжу можна перасякаць ня толькі на байдарках, але на ровары і пешшу.
Тысячная асоба, якая перасекла мяжу на КПП Рудаўка-Лясная.Тысячная асоба, якая перасекла мяжу на КПП Рудаўка-Лясная.phota: podlaski.strazgraniczna.pl

Ужо тысяча чалавек перасекла мяжу праз рачны КПП Рудаўка-Лясная
27 чэрвеня на польска-беларускім памежным пераходзе мяжу перасек тысячны турыст. Мужчына перамяшчаўся на ровары. Сёлета КПП Рудаўка-Лясная можна перасякаць ня толькі на водным транспарце, але таксама на ровары ці пешшу. Такая магчымасьць паявілася з 28 красавіка.
З прапановай пашырыць магчымасьці перасячэньня мяжы на КПП Рудаўка-Лясная выступіў беларускі бок на паседжаньні Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнай супрацы 24 сакавіка 2017 году. Польскі бок прыняў рашэньне аднавіць рух з 28 красавіка да 1 кастрычніка ў гадзінах 7.00 – 19.00 у пашыраным варыянце. Польска-беларускі водны пункт пропуску Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскім канале мае сэзонны характар. Пункт пропуску ўяўляе сабой памежную пляцоўку з беларускага боку, памежны шлюз Кужынец і канал для праплыву байдарак.
У мінулым годзе на працягу цэлага сэзону рачны КПП перасякло 218 чалавек.

27 чэрвеня на польска-беларускім памежным пераходзе мяжу перасек тысячны турыст. Мужчына перамяшчаўся на ровары. Сёлета КПП Рудаўка-Лясная можна перасякаць ня толькі на водным транспарце, але таксама на ровары ці пешшу. Такая магчымасьць паявілася з 28 красавіка.

З прапановай пашырыць магчымасьці перасячэньня мяжы на КПП Рудаўка-Лясная выступіў беларускі бок на паседжаньні Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнай супрацы 24 сакавіка 2017 году.

Польскі бок прыняў рашэньне аднавіць рух з 28 красавіка да 1 кастрычніка ў гадзінах 7.00 – 19.00 у пашыраным варыянце. Польска-беларускі водны пункт пропуску Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскім канале мае сэзонны характар. Пункт пропуску ўяўляе сабой памежную пляцоўку з беларускага боку, памежны шлюз Кужынец і канал для праплыву байдарак.

У мінулым годзе на працягу цэлага сэзону рачны КПП перасякло 218 чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт