Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя заклікала спыніць вырубку ў Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2017 16:24
«Гэта паклёп на Польшчу, гэта няпраўда», – гаворыць у адказ міністар аховы навакольнага асяродзьдзя.
Стары лесСтары лесpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Апазыцыйная партыя «Сучасная» заклікала міністра аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Яна Шышку закончыць вырубку дрэваў у Белавескай пушчы. Апазыцыя абвінавачвае міністра ў нішчаньні каштоўных прыродных тэрыторый. «Сучасная» заклікала кіроўную партыю спыніць канфлікт вакол Белавескай пушчы і дадала, што варта захаваць яе для наступных пакаленьняў.
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка казаў раніцай у Польскім радыё, што Польшча клапоціцца пра пушчу, а міжнародная супольнасьць атрымала не сапраўдную інфармацыю аб тым, што там адбываецца вырубка. «Гэта паклёп на Польшчу, гэта няпраўда», – ацаніў Ян Шышка.
Міністар дадаў, што фальшывая інфармацыя будзе аспрэчвацца падчас сэсіі ЮНЭСКА, якая ў нядзелю распачынаецца ў Кракаве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт