Logo Polskiego Radia
Print

Польшча: у Войскі тэрытарыяльнай абароны запісалася 20 тысяч

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.07.2017 15:31
Да 2020 году Польшча хоча стварыць войскі тэрытарыяльнай абароны памерам у 50 тысячаў чалавек.
Прысяга жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны, Беласток, травень 2017 г. Фота: Міністэрства абароны Польшчы. Прысяга жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны, Беласток, травень 2017 г. Фота: Міністэрства абароны Польшчы. wikimedia commons/ Robert Suchy/ mon.gov.pl

Больш за 20 тысячаў чалавек выразіла жаданьне ўступіць у войскі тэрытарыяльнай абароны – рэзэрвовага кампанэнту ўзброеных сілаў, які фармуецца ў Польшчы з 2017 году.

У тры брыгады, які ствараюцца на ўсходзе Польшчы – Падляскую, Люблінскую і Падкарпацкую – запісалася 8 тысячаў чалавек. Пра гэта ў суботу паведаміў намесьнік міністра абароны Міхал Дворчык.

З гэтых 8 тысячаў чалавек 4,5 тысячы ўжо пачалі службу. Кожная з брыгад тэрытарыяльнай абароны будзе налічваць 3 тысячы вайскоўцаў. На дадзены момант у працэсе фармаваньня знаходзіцца 6 брыгадаў. Усяго іх плянуецца стварыць 17.

Да дасягненьня поўнай боегатоўнасьці Войскам тэрытарыяльнай абароны патрэбна дастаткова многа часу – зазначыў міністар. Навабранцаў чакае доўгі працэс трэніровак.

Да 2020 году Польшча хоча стварыць Войскі тэрытарыяльнай абароны памерам у 50 тысячаў чалавек. Іх жаўнеры будуць жыць цывільным жыцьцём і зьбірацца на рэгулярныя трэніроўкі. Яны будуць выконваць функцыі рэзэрву для польскай арміі. У выпадку агрэсіі супраць Польшчы Войскі тэрытарыяльнай абароны павінныя будуць праводзіць антыдывэрсійныя апэрацыі, прымаць саюзныя войскі і ахоўваць давераныя ім раёны.

У мірны час жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны будуць прыцягвацца да ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт