Logo Polskiego Radia
Print

У Гданьску затрымалі 22 працаўніцы начнога клюбу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2017 12:05
У клюбе ў алькагольныя напоі кліентам падсыпалі псыхаактыўныя сродкі, а пасьля выманьвалі велізарныя грошы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Rzeczpospolita: Пракуратура дапытала і выпусьціла дадому працаўніц гданьскага клюбу, у якім кліентам у напоі падсыпалі псыхаактыўныя сродкі. Магчымую прысутнасьць такіх субстанцый у напоях пацьвердзілі ўступныя аналізы. Допыт працаўніц закончыўся ноччу з нядзелі на панядзелак. Пракуратура не агучыла паказаньні жанчын.

Ноччу з пятніцы на суботу ў адным з клюбаў са стрэптызам, які працуе ў самым гістарычным цэнтры Гданьску, мясцовая паліцыя правяла спэцапэрацыю.

У клюб адначасова ўвайшло амаль 80 паліцыянтаў, між іншым, экспэртаў з крымінальнай лябараторыі паліцыі. У кліентаў клюбу былі ўзятыя аналізы крыві, уступна таксама былі правераныя алькагольныя напоі, якія прадавалі кліентам. Гэтыя аналізы паказалі, што ў напоях былі псыхаактыўныя сродкі.

У паліцыя кажуць, што хуткае правядзеньне аналізаў было неабходным, паколькі гаворка ішла пра субстанцыі, якія праз пару гадзін у арганізьме чалавека знайсьці ўжо немагчыма.

Акцыю праводзілі ў клюбе, кліенты якога раней зьвярталіся ў паліцыю. Яны сьцьвярджалі, што пасьля візыту ў клюбе з іх рахункаў зьнікалі вялікія сумы – ад некалькіх да некалькіх сотняў тысяч злотых. Кліенты сьцьвярджалі, што іх маглі адурманьваць сродкамі, дададзенымі ў напоі.

Падчас акцыі былі затрыманыя 22 працаўніцы клюбу. Начная акцыю ў клюбе была найбольшай акцыяй такога тыпу на Памор’і. Ёй папярэднічалі некалькі месяцаў карпатлівай працы паліцыянтаў, якія ў мясцовых пастарунках праслухалі дзесяткі сьведак, аналізавалі шматгадзінныя запісы камэр відэаназіраньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт