Logo Polskiego Radia
Print

“Працадаўцы РП” заклікаюць урад павялічыць фінансаваньне мэдслужбы да 6% ВУП

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2017 16:40
77% рэспандэнтаў лічыць, што фінансаваньне мэдслужбы ў Польшчы знаходзіцца на недастатковым узроўні.
pixabay.com/Public Domain CC0

Арганізацыя “Працадаўцы РП” заклікае ўрад краіны павялічыць фінансаваньне службы аховы здароўя да 6% валавага ўнутранага прадукту. Паводле аб’яднаньня, гэтага чакаюць пацыенты й працаўнікі службы аховы здароўя.

На прэс-канфэрэнцыі былі запрэзэнтаваныя вынікі апытаньня грамадзкай думкі. Згодна ім, 77% рэспандэнтаў лічыць, што фінансаваньне мэдслужбы ў Польшчы знаходзіцца на недастатковым узроўні.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што ўзровень 6% ВУП будзе дасягнуты ў 2025 годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт