Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ўшаноўваюць памяць ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.07.2017 16:05
Штомесячнае мерапрыемства ў памяць ахвяраў праходзіць ужо 87-ы раз.
PAP/Radek Pietruszka

У Варшаве ўшаноўваюць памяць ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам
Штомесячнае мерапрыемства ў памяць ахвяраў праходзіць ужо 87-ы раз.
З набажэнства і ўскладаньня кветак ля Прэзыдэнцкага палацу сёньня ў Варшаве пачалося штомесячнае мерапрыемства ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. Мерапрыемства праходзіць ужо ў 87-ы раз.
У набажэнстве ўдзельнічалі старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі, сем’і ахвяраў, дэпутаты й прыхільнікі кіроўнай партыі.
Як і кожны месяц удзельнікі прайшлі з касьцёла перад Прэзыдэнцкі палац, дзе прасьпявалі польскі нацыянальны гімн, памаліліся, запалілі сьвечкі і ўсклалі кветкі.
Увечары чакаецца наступная імша, пасьля якой удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз зьбяруцца ля Прэзыдэнцкага палаца, дзе лідар кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі выступіць з прамовай.
За бясьпекай удзельнікаў маршу ў сувязі з пагрозай пратэстаў праціўнікаў будуць сачыць функцыянэры паліцыі.
У авіякатастрофе прэзыдэнцкага ту-154М 10 красавіка 2010 году загінула польская дэлегацыя - 96 чалавек, якія накіроўваліся на мерапрыемства з нагоды 70-й гадавіны Катынскага злачынства. Сярод ахвяраў быў тагачасны прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкай, а таксама дэпутаты, міністры, галоўнакамандуючыя польскай арміі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт