Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: шэсьце прыхільнікаў і дэманстрацыя праціўнікаў ураду ( ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.07.2017 21:52
У цэнтры сталіцы ў 87-ы раз прайшло штомесячнае шэсьце памяці аб ахвярах авіякатастрофы.
PAP/Stach Leszczyński

„У будучым годзе на Кракаўскім прадмесьці будзе адкрыты помнік ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам”, - заявіў падчас свайго выступленьня ля Прэзыдэнцкага палаца лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.

PAP/Marcin
PAP/Marcin Obara

Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў штомесячнага мерапрыемства ў памяць аб ахвярах крушэньня прэзыдэнцкага самалёта, Яраслаў Качыньскі дадаў, што „магчыма ў хуткім часе мы даведаемся праўду аб смаленскай катастрофе”.

У шэсьці памяці апрача Яраслава Качыньскага ўдзельнічалі віцэ-прэм'ер міністар фінансаў і разьвіцьця Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki), віцэ-прэм’ер міністар культуры Пётр Глінскі (Piotr Gliński), міністар унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Башчак(Mariusz Błaszczak), віцэ-сьпікер Сэйму Рышард Тэрлецкі (Ryszard Terlecki), сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski), а таксама прадстаўнікі часткі сем'яў ахвяраў катастрофы.

У сваю чаргу на Замкавай плошчы сабраліся ўдзельнікі, арганізаванай асацыяцыяй „Грамадзяне РП” дэманстрацыі праціўнікаў ураду. Сярод іх былі, між іншым, былыя апазыцыянэры часоў ПНР - Уладыслаў Фрасынюк (Władysław Frasyniuk), Генрык Вуец (Henryk Wujec), Ян Літыньскі (Jan Lityński), былы прэм’ер Ўладзімеж Цімашэвіч (Włodzimierz Cimoszewicz), а таксама прадстаўнікі цяперашняй апазыцыі.

Быў зачытаны супольны заклік былога прэзыдэнта Леха Валэнсы і Ўладыслава Фрасынюка.

PAP/Jacek
PAP/Jacek Turczyk

„Перад абліччам пагрозаў, якія вынікаюць з сэрыі антыдэмакратычных і антыканстытуцыйных рашэньняў ураду партыі „Права й справядлівасьць” мы выступаем у абарону фундамэнтальных каштоўнасьцяў, на якія права мае кожны чалавек і грамадзянін Рэспублікі Польшча”, - адзначылі аўтары закліку.

Пазьней дэманстрацыя перамясьцілася ў Замкавай плошчы ў бок вуліцы Сэнаторскую(Senatorska).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт