Logo Polskiego Radia
Print

Кампанія LOT стала лідэрам у Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропе

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 11.07.2017 19:48
Словы віцэ-прэм’ера краіны Матэўша Маравецкага прыводзіць у сёньняшнім нумары Gazeta Polska.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Польскі нацыянальны авіяапэратар LOT выйшаў на пазыцыі лідару ў рэгіёне Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы. Словы віцэ-прэм’ера краіны Матэўша Маравецкага прыводзіць у сёньняшнім нумары Gazeta Polska. Як адзначыў у размове з журналістамі прадстаўнік ураду, па выніках мінулага году кампанія прадэманстравала добрыя фінансавыя вынікі – апэратар зарабіў больш за трыста мільёнаў злотых. Гэта пры тым, што ў 2015-м страціў прыблізна такую ж суму.
Тады ж ішла гаворка пра магчымае банкруцтва Польскіх авіялініяў. Зараз, калі тэндэнцыю ўдалося перамагчы, роля LOT паступова ўзрастае ня толькі ў Польшчы, але і ў суседніх краінах. Напрыклад, у Вугоршчыне, якая страціла нацыянальнага авіяперавозчыка. На мінулым тыдні, нагадаем, кампанія адкрыла новыя напрамкі з Будапэшту ў Нью-Ёрк ды Чыкага.
Па ацэнках, паміж гэтымі гарадамі штогод падарожнічаюць каля 160 тысячаў чалавек. Раней для гэтага выкарыстоўваліся перасадачныя вузлы – перш за ўсё, у Франкфурце, Парыжы, Амстэрдаме ды Лёндане. У выніку час падарожжа значна ўзрастаў. Паветраны мост паміж Вугоршчынай ды Злучанымі Штатамі аднавілі ўпершыню з 2011 году, калі ад рэйсаў у Будапэшт адмовіліся American Airlines і Delta Air Lines.
Паводле прагнозаў, новымі рэйсамі будуць актыўна карыстацца ня толькі жыхары Вугоршчыны, але й турысты з Аўстрыі, Славакіі, Румыніі, а таксама балканскіх краінаў. Як падкрэсьліваецца, у адлегласьці дзьвюх гадзінаў язды аўтамабілем ад аэрапорту вугорскай сталіцы жыве каля 8 мільёнаў чалавек.

Словы віцэ-прэм’ера краіны Матэўша Маравецкага прыводзіць у сёньняшнім нумары Gazeta Polska. Як адзначыў у размове з журналістамі прадстаўнік ураду, па выніках мінулага году кампанія прадэманстравала добрыя фінансавыя вынікі – апэратар зарабіў больш за трыста мільёнаў злотых. Гэта пры тым, што ў 2015 страціў прыблізна такую ж суму.

Тады ж ішла гаворка пра магчымае банкруцтва Польскіх авіялініяў. Зараз, калі тэндэнцыю ўдалося перамагчы, роля LOT паступова ўзрастае ня толькі ў Польшчы, але і ў суседніх краінах. Напрыклад, у Вугоршчыне, якая страціла нацыянальнага авіяперавозчыка. На мінулым тыдні, нагадаем, кампанія адкрыла новыя напрамкі з Будапэшту ў Нью-Ёрк ды Чыкага.

Па ацэнках, паміж гэтымі гарадамі штогод падарожнічаюць каля 160 тысячаў чалавек. Раней для гэтага выкарыстоўваліся перасадачныя вузлы – перш за ўсё, у Франкфурце, Парыжы, Амстэрдаме ды Лёндане. У выніку час падарожжа значна ўзрастаў. Паветраны мост паміж Вугоршчынай ды Злучанымі Штатамі аднавілі ўпершыню з 2011 году, калі ад рэйсаў у Будапэшт адмовіліся American Airlines і Delta Air Lines.

Паводле прагнозаў, новымі рэйсамі будуць актыўна карыстацца ня толькі жыхары Вугоршчыны, але й турысты з Аўстрыі, Славакіі, Румыніі, а таксама балканскіх краінаў. Як падкрэсьліваецца, у адлегласьці дзьвюх гадзінаў язды аўтамабілем ад аэрапорту вугорскай сталіцы жыве каля 8 мільёнаў чалавек.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт