Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы затрыманы прыхільнік Ісламскай дзяржавы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.07.2017 13:20
Мужчына заклікаў да правядзеньня тэрарыстычных актаў на польскай тэрыторыі.
Foto: JOE CASTRO/EPA/PAP

Яго затрымала Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW).

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала чалавека, які заклікаў да ажыцьцяўленьня тэракту на тэрыторыі краіны. Прэсавы сакратар міністра каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Зарын сказаў, што затрыманы Давід Д. меў рэгулярныя кантакты з радыкальнымі ісламістамі і заклікаў да правядзеньня тэракту. Мужчына прызнаўся ў плянаваным злачынстве і прадставіў тлумачэньні. Суд арыштаваў яго на тры месяцы. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Як дадаў Станіслаў Зарын, сабраныя доказы сьведчаць пра тое, што Давід Д. ведаў пра наступствы сваіх дзеяньняў. Ён падкрэсьліў той факт, што пагроза была рэальнай, але хуткая рэакцыя ABW дапамагла спыніць шкодную дзейнасьць мужчыны.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт