Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы адмовіўся ад законапраекту аб паліўнай аплаце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2017 12:00
«Мы слухаем, што кажуць людзі», – тлумачаць прадстаўнік кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць».
PAP/Marcin Obara

Урад Польшчы адмовіўся ад законапраекту аб паліўнай аплаце
«Мы слухаем, што кажуць людзі», – тлумачаць прадстаўнік кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць».
«Мы адмовіліся ад паліўнай аплаты, паколькі слухаем тое, што кажуць людзі. Гэта не азначае, што мы ня будзем шукаць сродкаў у іншым месцы, каб падтрымаць самакіраваньні ў будаўніцтве дарог», – паведаміла сёньня Эльжбета Вітэк з «Права і справядлівасьці».
Законапраект прадугледжваў увядзеньне новай паліўнай аплаты, якая прызначалася б, між іншым, на будаўніцтва лякальных дарог. Плянавалася, што ў выніку прыняцьця законапраекту кошт літра паліва вырас прыкладна на 25 грошаў. Гэта дало б дадатковыя 5 млрд злотых, якія прызначаліся б на рамонт і будову лякальных дарог.
Эльжбета Вітэк дадала на хвалі Польскага радыё, што дэпутацкі законапраект быў спрэчным. Паводле яе, людзі баяліся, што паліва падаражэе ўжо ў пэрыяд вакацыйных паездак. «Мы ня думалі пра гэта з такой пэрспэктывы. Урад глядзеў на законапраект прыхільна, але перамагла большасьць, то бок, грамадзяне, якія не захацелі такой аплаты», – сказала палітык «Права і справядлівасьці».
Яна запэўніла, што ўрад знойдзе сродкі на лякальныя дарогі так, як знайшоў грошы на іншыя важныя праекты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт