Logo Polskiego Radia
Print

Польская чыгунка ўвяла адзін квіток на ўікэнд

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.07.2017 13:35
З фінансавага пункту гледжаньня - гэта вельмі карысная прапанова для пасажыраў.
Чыгуначны вакзал ва ЎроцлавеЧыгуначны вакзал ва Ўроцлавеhttp://pkpsa.pl/dla-mediow/galerie-zdjec/EIC-Wroclaw.html/fot. Bartłomiej Banaszak

Польская чыгунка ўвяла квіток на выходныя дні. Гэты білет дае магчымасьць езьдзіць без абмежаваньняў на хуткасных цягніках кампаніі PKP Intercity, якая абслугоўвае міжгарадзкія маршруты, i кампаніі Polregio, якая абслугоўвае рэгіянальныя спалучэньні. Квіток дзейнічае з пятніцы ад 7-ай гадзіны вечара да 6-ай раніцы ў панядзелак.

З фінансавага пункту гледжаньня - гэта вельмі карысная прапанова для пасажыраў.

«Квіток прадаецца ў двух відах», - кажа прадстаўнік PKP Intercity Анна Закшэўска (Anna Zakrzewska).

А.Закшэўска: Квіток „Razem w Polskę standard” за 109 злотых ($30) дзейнічае на цягніках 2 клясу TLK ды Intercity IC і на цягніках Polregio. А квіток „Razem w Polskę komfort” за 189 злотых ($52) дае магчымасьць падарожнічаць па краіне ў вагонах 2 клясу ўсіх цягнікоў PKP Intercity i Polregio.

Чыгуначны квіток на выходныя можна купіць за 30 дзён да заплянаванай паездкі ў касах на вакзалах і ў кандуктара ў цягніках (акрамя складоў EIP).

У верасьні плянуецца ўвесьці сумесны квіток PKP Intercity, Polregio і хуткай гарадзкой чыгункі SKM Гданьск-Гдыня-Сопат.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт