Logo Polskiego Radia
Print

Польшча вырашыла дзейнічаць супраць распаўсюджваньня GMO ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.07.2017 15:46
Польшча падпісала дэклярацыю аб супрацоўніцтве па павелічэньні вытворчасьці соі і бабовых культур.
pixabay.com/Public Domain

14 краін, у тым ліку Польшча, падпісалі дэклярацыю аб супрацоўніцтве па павелічэньні вытворчасьці соі і бабовых культур, а таксама супраць генэтычна мадыфікаваных прадуктаў. Ад імя Польшчы дакумэнт падпісаў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Рышард Зарудзкі.

Р.Зарудзкі: 14 эўрапейскіх дзяржаваў будуць салідарна дзейнічаць на карысьць выцясьненьня прадуктаў GMO. Гэта вельмі важна. Мы імкнемся аб’ядноўваць сілы. Гэтая дэклярацыя паказвае, што ўсё больш краін жадае абараніць ад GMO бялкі расьліннага паходжаньня ў Эўропе.

У цяперашні час менш за 4 працэнты сельскагаспадарчых зямель у ЭЗ выкарыстоўваюцца для вырошчваньня бабовых расьлін. 14 краін хоча зьмяніць гэтую сытуацыю. Павелічэньне вытворчасьці бабовых азначае большую разнастайнасьць культур. Да таго ж бабовыя спрыяюць зьніжэньню рызыкі ўзьнікненьня шкоднікаў, хвароб расьлін і пустазельля.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт