Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы выкрытыя чарговыя два выпадкі афрыканскай чумы сьвіней

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.07.2017 17:24
Хворыя жывёлы выяўленыя ў павеце Бяла Падляска ў Люблінскім ваяводзтве на мяжы зь Беларусьсю.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы выкрытыя чарговыя два выпадкі афрыканскай чумы сьвіней (АЧС), паведаміў офіс Галоўнага вэтэрынарнага лекара краіны. Хворыя жывёлы выяўленыя ў павеце Бяла Падляска ў Люблінскім ваяводзтве на мяжы зь Беларусьсю. Гэта 55-ы і 56-ы ачагі АЧС у Польшчы, пры гэтым большасьць выяўлена ў апошнія тыдні.

Хвароба стварае сьмяротную пагрозу для сьвіней і дзікоў, для чалавека яна бясьпечная. Ачагі АЧС у Польшчы ўскладняюць імпарт сьвініны й мясных вырабаў па-за межы Эўразьвязу.

Паводле польскіх спэцыялістаў, афрыканскую чуму сьвіней прынесьлі ў Польшчу дзікі зь Беларусі і Ўкраіны. У сувязі з гэтым Варшава плянуе ўзьвесьці плот на сваёй усходняй мяжы даўжынёй у 729 км. Кошт будаўніцтва ацэньваецца ў 100 млн злотых (больш за 23 млн 600 тыс. эўра).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт