Logo Polskiego Radia
Print

Сэнат Польшчы без паправак прыняў закон аб Вярхоўным судзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.07.2017 09:02
Грамадзяне да раніцы пратэставалі каля парлямэнту супраць закону, які падпарадкоўвае судовую сыстэму міністру юстыцыі.
Палякі пратэставалі цэлую ноч каля Парлямэнту ў Варшаве.Палякі пратэставалі цэлую ноч каля Парлямэнту ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański

Уначы з пятніцы на суботу без паправак Сэнат прыняў закон аб Вярхоўным судзе. Раней ён не задаволіў патрабаваньня апазыцыі адхіліць законапраект. Сэнатары апазыцыі вынік галасаваньня сустрэлі воклічамі «Вызваліць суды» і паднялі лісты паперы з гэтым тэкстам.

Цяпер, прыняты парлямэнтам законапраект, які падпарадкоўвае судовую сыстэму ў Польшчы міністру юстыцыі, чакае подпісу прэзыдэнта Анджэя Дуды.

Сэнатары абмяркоўвалі закон на працягу больш за 15 гадзін. Апазыцыя ўнесла некалькі сотняў паправак.

У адпаведнасьці з прынятым Сэймам і Сэнтам законапраектам, павінны быць створаныя, тры новая палаты Вярхоўнага суду, у тым ліку Дысцыплінарная палата, а ўсе цяперашнія судзьдзі могуць быць звольненыя.

Апазыцыя, якая закон лічыць неканстытуцыйным, патрабуе, каб прэзыдэнт Польшчы наклаў вэта. Пасьля галасаваньня сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі сказаў журналістам: «Мы дакажам палякам, у тым ліку і тым, якія былі й знаходзяцца яшчэ каля Парлямэнту, што гэта добрыя рашэньні для польскага правасудзьдзя. Я перакананы, што зьмены ідуць у правільным кірунку».

Сотні грамадзян да раніцы каля Парлямэнту выкрыквалі «Ганьба», «Дзяржаўны пераварот».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт