Logo Polskiego Radia
Print

Варшавяне ўшаноўваюць памяць ахвяраў Варшаўскага гета

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.07.2017 10:43
Сёньня спаўняецца 75 гадоў з моманту пачатку ліквідацыі Варшаўскага гета нацыстамі.
Вуліца Ставкі (Stawki) ў Варшаве. Сучаснае аблічча паўднёвай часткі плошчы адкуль нацысты вывозілі габрэяў у Трэблінку. Зьлева бачны помнік Umschlagplatz.Вуліца Ставкі (Stawki) ў Варшаве. Сучаснае аблічча паўднёвай часткі плошчы адкуль нацысты вывозілі габрэяў у Трэблінку. Зьлева бачны помнік Umschlagplatz.commons.wikimedia.org/By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl

У сувязі з гэтым па вуліцах польскай сталіцы пройдзе шостае Шэсьце памяці.

Гэта акт павагі ўсім ахвярам гета, якія загінулі ў выніку нямецкай злачыннай палітыкі ў дачыненьні да габрэяў.

Доктар Ханна Вэнгжынэк (Hanna Węgrzynek) з Музэя гісторыі польскіх габрэяў Polin нагадала, што 22 ліпеня 1942 пачалася дэпартацыя габрэяў з Варшаўскага гета. «У вельмі кароткі тэрмін, гэта значыць з 22 ліпеня амаль да канца верасьня, у канцлягер у Трэблінцы вывезьлі з Варшавы больш за 250 тысяч чалавек». Менш чым за два месяцы ўсе варшаўскія габрэі былі забітыя.

Шэсьце памяці рушыць з былога Umschlagplatz - плошчы, адкуль цягнікі вывозілі габрэяў у лягеры сьмерці. Удзельнікі цырымоніі будуць несьці стужкі з імёнамі габрэяў, забітых ў гета ці ў канцлягеры ў Трэблінцы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт