Logo Polskiego Radia
Print

МЗС абвясьціла конкурс на найлепшую публікацыю пра гісторыю дыпляматыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2017 11:34
Для найлепшай іншамоўнай публікацыі, якая папулярызуе гісторыю Польшчы, прадугледжаная ўзнагарода ў 10 тыс. эўра.
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіМіністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскіфота: МЗС Польшчы

Міністэрства замежных спраў абвясьціла конкурс на найлепшую іншамоўную публікацыю, якая папулярызуе гісторыю Польшчы і найлепшую публікацыю на польскай мове на тэму гісторыі польскай дыпляматыі, якія былі выдадзеныя ў 2015 і 2016 гадах.
На конкурс можна дасылаць навуковыя манаграфіі і папулярна-навуковыя публікацыі. Для пераможцы ў конкурсе ў першай катэгорыі прадугледжаная ўзнагарода ў памеры 10 тысяч эўра, а для пераможцы ў другой катэгорыі – 20 тысяч злотых (5 тысяч эўра).
Узнагароды ў конкурсе прызнае Міністар замежных спраў на просьбу Рады гістарычнай дыпляматыі. Працы трэба дасылаць да 15 верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт