Logo Polskiego Radia
Print

Заўзатараў варшаўскай "Легіі" абвінавачваюць у антысэміцкім нападзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2017 13:37
Кіраўніцтва клюбу ня бачыць доказаў таго, што асобы, якія прымалі ўдзел у інцыдэнце, зьяўляюцца заўзятарамі «Легіі».
Футбалісты "Легіі" на трэніроўцыФутбалісты "Легіі" на трэніроўцыPAP/Bartłomiej Zborowski

Цэнтар Сымона Візэнталя заклікаў Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) пакараць футбольны клюб «Легія» Варшава за атаку заўзятараў варшаўскага клюбу на футбалістаў клюбу «Гапаэль» Пэтых-Тыква з Ізраіля.
Дырэктар па міжнародных стасунках Цэнтра Сымона Візэнталя Сымон Самуэль раскрытыкаваў атаку і падкрэсьліў, што інцыдэнт, які адбыўся ў сераду пад Плоньскам, зьяўляецца «праявай парушэньня дзесятай з адзінаццаці каштоўнасьцяў УЭФА: павагі». Ён дадаў, што антысэмітызм не зьяўляецца новай зьявай у Польшчы, але гэтая жорсткая атака павінна выклікаць наступствы».
Паводле ізраільскіх СМІ, якія спасылаюцца, між іншым, на сьведчаньні прадстаўнікоў клюбу «Гапаэль», інцыдэнт меў антысэміцкі характар, а атакавалі замаскіраваныя заўзятары варшаўскай «Легіі».
Кіраўніцтва варшаўскага клюбу паінфармавала, што зьвернецца да «Гапаэль» Пэтых-Тыква па тлумачэньні і абвяржэньне. Кіраўніцтва «Легіі» падкрэсьлівае, што пасьля праведзеных размоваў ня бачыць ні падстаў, ні доказаў таго, што асобы, якія прымалі ўдзел у інцыдэнце, зьяўляюцца заўзятарамі «Легіі».
Справу праверыць Раённая пракуратура горада Плоньск.
Цэнтар Сымона Візэнталя зьяўляецца адной з найбольш уплывовых габрэйскіх арганізацый у сьвеце. Яна займаецца абаронай правоў чалавека, захаваньнем памяці пра Галякост і барацьбой з антысэмітызмам.

Цэнтар Сымона Візэнталя заклікаў Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) пакараць футбольны клюб «Легія» Варшава за напад заўзятараў варшаўскага клюбу на футбалістаў клюбу «Гапаэль» Пэтых-Тыква з Ізраіля.

Дырэктар па міжнародных стасунках Цэнтра Сымона Візэнталя Сымон Самуэль раскрытыкаваў напад і падкрэсьліў, што інцыдэнт, які адбыўся ў сераду пад Плоньскам, зьяўляецца «праявай парушэньня дзесятай з адзінаццаці каштоўнасьцяў УЭФА: павагі». Ён дадаў, што антысэмітызм не зьяўляецца новай зьявай у Польшчы, але гэтая жорсткая атака павінна выклікаць наступствы».

Паводле ізраільскіх СМІ, якія спасылаюцца, між іншым, на сьведчаньні прадстаўнікоў клюбу «Гапаэль», інцыдэнт меў антысэміцкі характар, а нападалі замаскіраваныя заўзятары варшаўскай «Легіі».

Кіраўніцтва варшаўскага клюбу паінфармавала, што зьвернецца да «Гапаэль» Пэтых-Тыква па тлумачэньні і абвяржэньне. Кіраўніцтва «Легіі» падкрэсьлівае, што пасьля праведзеных размоваў ня бачыць ні падстаў, ні доказаў таго, што асобы, якія прымалі ўдзел у інцыдэнце, зьяўляюцца заўзятарамі «Легіі».

Справу праверыць Раённая пракуратура горада Плоньск.

Цэнтар Сымона Візэнталя зьяўляецца адной з найбольш уплывовых габрэйскіх арганізацый у сьвеце. Яна займаецца абаронай правоў чалавека, захаваньнем памяці пра Галакост і барацьбой з антысэмітызмам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт