Logo Polskiego Radia
Print

Варшавяне адзначаюць 73-ю гадавіну Вольскай разьні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2017 15:47
У першыя дні Варшаўскага паўстаньня немцы забілі ад 30 да 65 тысяч мірных жыхароў сталіцы.
Photo:By Bundesarchiv, Bild 101I-695-0412-15 / Gutjahr / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0 de/commons.wikimedia.org

Варшавяне адзначаюць 73-ю гадавіну Разьні Волі
У першыя дні Варшаўскага паўстаньня немцы забілі ад 30 да 65 тысяч мірных жыхароў сталіцы.
Варшавяне ўспамінаюць масавае забойства жыхароў сталічнага мікрараёну Воля. Разьня Волі была зьдзейсьненая немцамі падчас Варшаўскага паўстаньня.
У першыя дні Варшаўскага паўстаньня 1944 году немцы забілі ад 30 да 65 тысяч мірных жыхароў. Дакладная лічба ахвяр застаецца невядомай.
Масавае забойства адбылося ў днях з 5 па 7 жніўня. Гэта быў адзін з самых трагічных момантаў Варшаўскага паўстаньня. Такім чынам гітлераўцы рэалізавалі загад Адольфа Гітлера - разбурыць польскую сталіцу й забіць усіх яе жыхароў.
„Урачыстасьці пачнуцца ў 18 перад помнікам мірным ахвярам, забітым немцамі. А 19.00 на могілкі ўдзельнікаў Варшаўскага паўстаньня вырушыць шэсьце памяці”, - кажа Караль Мазур (Karol Mazur) з Музэя Варшаўскага паўстаньня.
аз

Варшавяне памінаюць масавае забойства жыхароў сталічнага раёну Воля. Разьня Волі была зьдзейсьненая немцамі падчас Варшаўскага паўстаньня.

У першыя дні Варшаўскага паўстаньня 1944 году немцы забілі ад 30 да 65 тысяч мірных жыхароў. Дакладная лічба ахвяр застаецца невядомай.

Масавае забойства адбылося з 5 па 7 жніўня. Гэта быў адзін з самых трагічных момантаў Варшаўскага паўстаньня. Такім чынам гітлераўцы рэалізавалі загад Адольфа Гітлера - разбурыць польскую сталіцу й забіць усіх яе жыхароў.

„Жалобныя ўрачыстасьці пачнуцца ў 18.00 перад помнікам мірным ахвярам, забітых немцамі. А 19.00 на могілкі ўдзельнікаў Варшаўскага паўстаньня вырушыць шэсьце памяці”, - кажа Караль Мазур (Karol Mazur) з Музэю Варшаўскага паўстаньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт