Logo Polskiego Radia
Print

Палякі бяруць беларусаў на працу ў тры разы часьцей, чым год назад

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.08.2017 13:12
За паўгоду выдадзена на 205% больш заяў аб намеры працаўладкаваньня беларусаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Цягам шасьці месяцаў 2017 году заяў аб намеры працаўладкаваньня грамадзян Беларусі выдадзена ў тры разы больш, чым у аналягічны пэрыяд мінулага году. Працадаўцы таксама больш ахвотна карыстаюцца паслугамі расейцаў. Усё ж нязьменна лідыруюць украінцы.
Паводле Міністэрства працы, сям’і і сацыяльнай палітыкі, за пэрыяд студзень-чэрвень было выдадзена больш за 24 тысячы заяў аб працаўладкаваньні беларусаў. У цэлым 2016 годзе іх было 23,4 тысячы.
«Папулярнасьць працы ў Польшчы сярод украінцаў і іх лёгкая інтэграцыя заахвоцілі працадаўцаў шукаць працаўнікоў таксама ў іншых краінах. Са студзеня да чэрвеня выдадзена на 205% больш заяў аб намеры працаўладкаваньня беларусаў», – гаворыць Кшыштаф Інглёт, дырэктар фірмы, якая займаецца працаўладкаваньнем украінцаў у Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт