Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня мінула 88 месяцаў з дня смаленскай катастрофы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2017 11:23
Паліцыя запэўніць бясьпеку ўсім удзельнікам штомесячнай урачыстасьці - заявіў міністар унутраных спраў.
PAP/Marcin Obara

Паліцыя запэўніць бясьпеку ўсім удзельнікам штомесячнай урачыстасьці ў дзень смаленскай катастрофы – заявіў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак. Кіруючая партыя «Права і справядлівасьць» кожнага 10 чысла месяца праводзіць перад прэзыдэнцкім палацам урачыстасьць ушанаваньня памяці ахвяр катастрофы прэзыдэнцкага самалёту. Сёньня мінула 88 месяцаў з дня трагедыі.
Арганізацыя «Грамадзяне РП» заявіла, што будзе блякаваць урачыстасьць на Кракаўскім прадмесьці. Міністар унутраных спраў раскрытыкаваў арганізацыю. «Тыя, хто спрабуе блякаваць урачыстасьць кожнага 10 чысла, імкнецца да скандалу. Яны рэалізуюць лёзунг, які паставіў лідар апазыцыі Гжэгаж Схэтына, што яны пры дапамозе вуліцы будуць атакаваць урад», – адзначыў Марыюш Блашчак.
Месяц таму ўдзельнікам урачыстасьці перашкаджалі праціўнікі гэтага сходу. Яны станавіліся на шляху Маршу памяці і голасна дэманстравалі сваё незадавальненьне. У сытуацыю была вымушаная ўмяшацца паліцыя і парадкавыя службы. Падчас ліпеньскай урачыстасьці праціўнікі сабраліся на Замкавай плошчы, але большасьць зь іх разышлася яшчэ перад прыходам удзельнікаў Маршу памяці.
...

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт