Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы не хапае кваліфікаваных працаўнікоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2017 17:00
Адначасова працы для асоб без кваліфікацый усё больш.
pixabay.com/Public Domain CC0

У сеціве расьце колькасьць аб’яваў аб працы. У Польшчы не хапае кваліфікаваных працаўнікоў, але і для асоб без кваліфікацыі працы ўсё больш – інфармуе Бюро інвэстыцый і эканамічных цыклаў.
Бюро параўнала колькасьць аб’яваў аб працы. У параўнаньні з мінулым месяцам у ліпені іх колькасьць вырасла на 11,2 пункты. «Гэты паказальнік расьце няспынна з пачатку году. Пры гэтым узровень беспрацоўя, без уліку сэзоннай працы, не зьмяншаецца апошнія чатыры месяцы. Гэта можа азначаць, што працадаўцам складана знайсьці кваліфікаваных працаўнікоў», – напісана ў рапарце.
Найбольш аб’яваў аб працы паявілася ў Мазавецкім, Дольнасылескім і Малапольскім ваяводзтвах.
Бюро інфармуе, што падвоілася колькасьць прапановаў простай працы, для якой не вымагаюцца кваліфікацыі.

У сеціве расьце колькасьць аб’яваў аб працы. У Польшчы не хапае кваліфікаваных працаўнікоў, але і для асоб без кваліфікацыі працы ўсё больш – інфармуе Бюро інвэстыцый і эканамічных цыклаў.

Бюро параўнала колькасьць аб’яваў аб працы. У параўнаньні з мінулым месяцам у ліпені іх колькасьць вырасла на 11,2 пункты.

«Гэты паказальнік расьце няспынна з пачатку году. Пры гэтым узровень беспрацоўя, без уліку сэзоннай працы, не зьмяншаецца апошнія чатыры месяцы. Гэта можа азначаць, што працадаўцам складана знайсьці кваліфікаваных працаўнікоў», – напісана ў рапарце.

Найбольш аб’яваў аб працы паявілася ў Мазавецкім, Дольнасылескім і Малапольскім ваяводзтвах.

Бюро інфармуе, што падвоілася колькасьць прапановаў простай працы, для якой не вымагаюцца кваліфікацыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт