Logo Polskiego Radia
Print

Падкамісія па авіякатастрофе: на фрагмэнтах крыла ёсьць сьляды выбуху

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2017 15:21
Падкамісія па расьсьледаваньні смаленскай авіякатастрофы падсумавала адзін з этапаў сваёй працы.
PAP/Radek Pietruszka

Падкамісія па авіякатастрофе: на фрагмэнтах крыла ёсьць сьляды выбуху
Падкамісія па расьсьледаваньні смаленскай авіякатастрофы падсумавала адзін з этапаў сваёй працы.
Падкамісія па расьсьледаваньні смаленскай авіякатастрофы выявіла апошнім часам, што зьнішчэньне левага крыла прэзыдэнцкага Ту-154М адбылося перад меркаваным сутыкненьнем зь бярозай. Экспэрты лічаць, што яго зьнішчэньне носіць сьляды выбуху.
„Гэтая пазыцыя не зьяўляецца для мяне нечаканасьцю”, - кажа ў размове з правым выданьнем „Gazeta Polska Codziennie” Пётр Валентыновіч, унук загінулай у катастрофе апазыцыянэркі часоў ПНР Анны Валентыновіч (Anna Walentynowicz).
Падчас апошняга пленарнага паседжаньня падкамісіі 25 ліпеня бягучага году быў узгоднены час і асноўныя прычыны зьнішчэньня левага крыла Ту-154М. Члены падкамісіі сьцьвердзілі, што яго зьнішчэньне пачалося яшчэ да ўдару ў дрэва. „Акрамя таго, шматлікія зьнішчэньні левага крыла самалёта носяць сьляды выбуху”, - паведаміла ва ўчарашняй заяве Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.
„На працягу многіх гадоў экспэрты пераконвалі, што немагчыма, каб самалёт разьбіўся пасьля сутыкненьня зь бярозай. Гэта ставіць пад сумненьне таксама абсурдны даклад МАК (Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт)”, - кажа Валентыновіч.
Нагадаем, паводле экспэртаў Падкамісіі па паўторным расьсьледаваньні прычынаў смаленскай авіякатастрофы, якая была створаная пры Міністэрстве нацыянальнай абароны, у самалёце дайшло да некалькіх выбухаў. Першыя элемэнты левага крыла пачалі ўпадаць на зямлю каля 900 мэтраў да пачатку ўзлётна-пасадачнай паласы ў Смаленску. Неадкладна пасьля гэтага канструкцыя самалёта разарвалася, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Падкамісія па паўторным расьсьледаваньні смаленскай авіякатастрофы выявіла апошнім часам, што зьнішчэньне левага крыла прэзыдэнцкага Ту-154М адбылося перад меркаваным сутыкненьнем зь бярозай. Экспэрты лічаць, што яго зьнішчэньне носіць сьляды выбуху.

„Гэтая пазыцыя не зьяўляецца для мяне нечаканасьцю”, - кажа ў размове з правым выданьнем „Gazeta Polska Codziennie” Пётр Валентыновіч, унук загінулай у катастрофе апазыцыянэркі часоў ПНР Анны Валентыновіч (Anna Walentynowicz).

Падчас апошняга пленарнага паседжаньня падкамісіі 25 ліпеня бягучага году быў узгоднены час і асноўныя прычыны зьнішчэньня левага крыла Ту-154М. Члены падкамісіі сьцьвердзілі, што яго зьнішчэньне пачалося яшчэ да ўдару ў дрэва. „Акрамя таго, шматлікія зьнішчэньні левага крыла самалёта носяць сьляды выбуху”, - паведаміла ва ўчарашняй заяве Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

„На працягу многіх гадоў экспэрты пераконвалі, што немагчыма, каб самалёт разьбіўся пасьля сутыкненьня зь бярозай. Гэта ставіць пад сумненьне таксама абсурдны даклад МАК (Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт)”, - кажа Валентыновіч.

Нагадаем, паводле экспэртаў Падкамісіі па паўторным расьсьледаваньні прычынаў смаленскай авіякатастрофы, якая была створаная пры Міністэрстве нацыянальнай абароны, у самалёце дайшло да некалькіх выбухаў. Першыя элемэнты левага крыла пачалі ўпадаць на зямлю каля 900 мэтраў да пачатку ўзлётна-пасадачнай паласы ў Смаленску. Неадкладна пасьля гэтага канструкцыя самалёта разарвалася, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт