Logo Polskiego Radia
Print

Unibep збудуе ў Беларусі лягістычны цэнтар

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.08.2017 15:50
Unibep будзе галоўным выканаўцам аб’екту, кошт якога 12 млн 770 тысяч эўра.

Польская фірма Unibep з сядзібай у Бельску Падляскім падпісала кантракт з Bremino Group на будаўніцтва лягістычнага цэнтра ў мясцовасьці Балбасава. Unibep будзе галоўным выканаўцам аб’екту, кошт якога 12 млн 770 тысяч эўра чыстымі .

У кантракце гаворыцца аб выкананьні лягістычна-прамысловага цэнтра разам з абʼектамі інжынэрнай і транспартнай інфраструктуры.

Будаўніцтва распачнецца ў трэцім квартале гэтага году й будзе завершана ў чацьвёртым квартале 2018 году.

«Пагадненьне ўступіць у сілу з момантам атрыманьня фінансаваньня з боку заказчыка (выдзяляецца крэдыт з удзелам польскіх фінансавых устаноў), г.зн., пасьля таго, як крэдыт атрымае статус апэрацыйнага крэдыту, што будзе мець месца на дату выкананьня ўсіх умоў выплаты», – гаворыцца ў паведамленьні польскай кампаніі.

Кампанія Unibep ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць у сэгмэнтах жылых, прамысловых, камунальных, спартыўных і модульных аб’ектаў. Фірма працуе ў Польшчы, Скандынавіі і Ўсходняй Эўропе. Кансалідаваная выручка склала 1 млд 250 млн злотых у 2016 годзе.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт