Logo Polskiego Radia
Print

Садавіна ў Польшчы моцна даражэе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.08.2017 15:31
Паводле экспэртаў, гэта вынік непагадзі, якая паўплывала на ўраджай.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Садавіна ў Польшчы моцна даражэе
Паводле экспэртаў, гэта вынік непагадзі, якая паўплывала на ўраджай.
У гэтым сэзоне палякі прымушаныя плаціць больш за сьвежую й кансэрваваную садавіну. Гэта зьвязана зь меншым, чым год таму, зборам ураджаю.
Кіраўнік Польскай фэдэрацыі вытворцаў прадуктаў харчаваньня Анджэй Гантнэр (Andrzej Gantner) адзначае, што сёлета ўраджай садавіны й агародніны будзе значна меншы.
Анджэй Гантнэр: Калі разглядаць адзін толькі ўраджай яблыкаў, то збор будзе на 30% меншы. Меншы ўраджай таксама клубніц, груш, вішні. Частку ўраджаю зьнішчыў градабой і замаразкі. У бягучым годзе моцна пацярпелі практычна ўсе віды садавіны.
Анджэй Гантнэр паведамляе, што падзеньне аб'ёму ўраджаю паўплывала ня толькі на цэны сьвежай садавіны, але таксама іншых тавараў у крамах.
Анджэй Гантнэр: Даволі моцна вырасьлі цэны кансэрваванай садавіны, як напрыклад сокі, джэмы. Цана яблыкаў для вытворчасьці соку вырасла на 100%, клубніцаў – на 50%. Невялікія запасы, меншы ўраджай - гэта асноўная прычына павышэньня цэнаў.
Паводле ўступных падлікаў, сэзонныя страты ўраджаю ў Польшчы складаюць ужо больш за 213 мільёнаў эўра (904,5 млн злотых). Камісіі, якія павінны ацаніць маштаб стратаў, былі сфармаваныя ў больш як 1100 польскіх муніцыпалітэтах.
У выніку непагадзі страты панесьлі амаль 29,5 тысяч фэрмэрскіх гаспадарак. Агульная плошча зьнішчаных пасеваў ацэньваецца ў больш за 151 тысячу гектараў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт