Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на дывэрсыфікацыю экспарту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.08.2017 10:11
Цяпер польскія вытворцы прадуктаў харчаваньня засяроджваюцца ў асноўным на рынках ЭЗ.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча робіць стаўку на дывэрсыфікацыю экспарту
Цяпер польскія вытворцы прадуктаў харчаваньня засяроджваюцца ў асноўным на рынках ЭЗ.
Агенцтва сельскагаспадарчага рынку заахвочвае польскіх вытворцаў прадуктаў харчаваньня да прасоўваньня сваёй прадукцыі па-за Эўразьвязам. Цяпер гэтак званыя трэція рынкі складаюць выключна невялікую частку экспарту большасьці сэктараў харчовай прамысловасьці ў Польшчы. Тым часам, менавіта зьдзелкі з далёкімі краінамі прыносяць найлепшы прыбытак, пераконвае агенцтва.
„Такім чынам адбываецца, напрыклад, у выпадку імпартэраў зь Кітая”, - адзначае дырэктар Упраўленьня па замежных справах Агенцтва сельскагаспадарчага рынку Моніка Тыска (Monika Tyska).
IAR 3 - 2017-08-05 09:39:00 - EKSPORT-ROLNICTWO
Моніка Тыска: Сіла кітайскага рынку велізарная, але канкурэнцыя таксама сур’ёзная. Тым ня менш, высакаякасныя польскія прадукты карыстаюцца там попытам. Трэба толькі прасоўваць польскую вытворчасьць й паказваюць, што польскія тавары здаровыя, бясьпечныя й экалягічныя, і таму варта іх купляць.
Моніка Тыска лічыць, што дывэрсыфікацыя гандлёвых партнэраў павышае бясьпеку польскіх вытворцаў.
Моніка Тыска: Існуе неабходнасьць дывэрсыфікацыі экспарту. Продаж прадуктаў на рынкі паза межамі ЭЗ - больш складаны й каштоўны працэс, але польскія прадукты карыстаюцца там зацікаўленьнем. Важным напрамках экспарту польскіх прадуктаў харчаваньня зьяўляюцца рынкі Азіі, у тым ліку Блізкага Ўсходу, а таксама Афрыкі.
Памер экспарту польскіх прадуктаў харчаваньня ў мінулым годзе склаў больш за 24 мільярдаў эўра. Апрача краінаў Эўразьвязу, палякі найчасьцей прадаюць свае харчовыя прадукты ў ЗША й на Блізкі Ўсход. Гаворка ідзе пра мяса, малочныя прадукты й тытунёвыя вырабы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт