Logo Polskiego Radia
Print

Нетыповыя роды здарыліся ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2017 14:20
Парадзіха трапіла ў аўтамабільны корак, роды прыняла бабуля ў машыне.
Foto: EPA/TRACEY NEARMY/PAP

Парадзіха трапіла ў аўтамабільны корак. Роды прыняла бабуля пры дапамозе дыспэтчара Хуткай дапамогі, якая па тэлефоне давала інструкцыі павітусе.

Маленькая Інга нарадзіўся ў машыне. Ейная маці ехала ў шпіталь у суправаджэньні бабулі. Жанчыны спрабавалі трапіць у шпіталь у Познані, аднак дарога са Сважэндза, па якой яны ехалі, закаркавалася.

У той час у цяжарнай Ёанны адышлі воды і пачаліся схваткі. Бабуля патэлефанавала на лініі экстраннай дапамогі, даспэтчарка па тэлефоне тлумачыла ёй, як прымаць роды.

На апублікаванай стужцы чуваць словы бабулі: «Дзіцятка нарадзілася». Дыспэтчарка просіць яе, каб яна дакранулася да ножкі дзіцяці, каб тое пачало плакаць, і раіць памахаць ратавальнікаў. Чуваць гукавы сыгнал хуткай дапамогі.

Маладая маці не чакала такой хуткай акцыі. Папярэднія роды доўжыліся 13 гадзін. Гэтым разам дзіця прыйшло на сьвет усяго за 15 хвілін.

Мама і дзіця пачуваюцца добра. Цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт