Logo Polskiego Radia
Print

Польская моладзь дэкляруе менш правыя погляды

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2017 17:54
Так вынікае з апошніх сацыялягічных апытаньняў у Польшчы.
Foto: pixabay.com

Апошнія гады ў Польшчы сацыёлягі натавалі тэндэнцыю, што моладзь дэкляравала правыя погляды. Такія былі выніку апытаньня Цэнтра дасьледаваньняў грамадзкай думкі (CBOS). У кастрычніку 2015 года было заўважана рэзкае павелічэньне долі людзей з правымі поглядамі сярод рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 18 да 24 гадоў, дасягаючы значэньня вышэй, чым сярод агульнага ліку рэспандэнтаў.

Сёлета паведаміў CBOS сытуацыя пачала зьмяняцца. Шырока распаўсюджанае меркаваньне пра правыя погляды польскай моладзі «некалькі састарэла» заявілі сацыёлягі. У апошнім паведамленьні Цэнтра гаворыцца, што значны рост ідэнтыфікацыі з правымі поглядамі, які назіраўся ў 2014 і 2015 гг. скончыўся. У 2016 годзе працэнт апытаных ва ўзросьце ад 18 да 24 гадоў, якія вызначаюць свае погляды як правыя быў відавочна ніжэй, чым сярод усіх рэспандэнтаў. Тое самае назіраецца ў бягучым годзе», – паведаміў CBOS.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт