Logo Polskiego Radia
Print

Аўшвіц: урачыстасьці ў 76 гадавіну сьмерці сьвятога Максыміляна Кольбэ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2017 14:02
Польскі манах добраахвотна пайшоў у камэру сьмерці, каб выратаваць іншага вязьня.
PAP/Jacek Bednarczyk

У музэі Аўшвіц-Біркэнаў адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 76 гадавіны сьмерці сьвятога Максыміліяна Кольбэ, які аддаў сваё жыцьцё за іншага вязьня.
Прысутныя паслухалі апісаньне пакутніцкай сьмерці манаха ў Цэнтры сьвятога Максыміліяна Кольбэ ў мясцовасьці Хармэнжы. Пасьля яны вырушылі ў 5-кілямэтровы марш у былы канцлягер, дзе каля блёку №11 была адпраўленая Сьвятая Імша. У ёй удзельнічала некалькі сотняў чалавек, між іншым, былыя вязьні.
У блёку №11 знаходзілася камэра №18, якую называлі бункерам голаду. Зьмешчаныя ў ёй вязьні паміралі з голаду. Адным зь іх быў польскі сьвятар Максымілян Кольбэ. У Аўшвіц-Біркэнаў ён трапіў у траўні 1941 году. Калі пад канец ліпеня з лягеру ўцёк вязень, у якасьці пакараньня намесьнік камэнданта Карл Фрыц выбраў дзесяцярых вязьняў і прыгаварыў іх да галоднай сьмерці. Сярод іх быў Францішак Гаяўнічак, замест якога ў камэру сьмерці добраахвотна пайшоў Максыміліян Кольбэ. Калі пасьля двух тыдняў пакут манах яшчэ жыў, яму зрабілі ін’екцыю сьмяротнага фэнолю.
Айцец Кольбэ быў кананізаваны ў 1982 годзе. Ён стаў першым польскім мучаньнікам падчас Другой сусьветнай вайны, які стаў сьвятым.

У музэі Аўшвіц-Біркэнаў адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 76 гадавіны сьмерці сьвятога Максыміляна Кольбэ, які аддаў сваё жыцьцё за іншага вязьня.

Прысутныя паслухалі апісаньне пакутніцкай сьмерці манаха ў Цэнтры сьвятога Максыміляна Кольбэ ў мясцовасьці Хармэнжы. Пасьля яны вырушылі ў 5-кілямэтровы марш у былы канцлягер, дзе каля блёку №11 была адпраўленая Сьвятая Імша. У ёй удзельнічала некалькі сотняў чалавек, між іншым, былыя вязьні.

У блёку №11 знаходзілася камэра №18, якую называлі бункерам голаду. Зьмешчаныя ў ёй вязьні паміралі з голаду. Адным зь іх быў польскі сьвятар Максымілян Кольбэ.

У Аўшвіц-Біркэнаў ён трапіў у траўні 1941 году. Калі пад канец ліпеня з лягеру ўцёк вязень, у якасьці пакараньня намесьнік камэнданта Карл Фрыц выбраў дзесяцярых вязьняў і прыгаварыў іх да галоднай сьмерці. Сярод іх быў Францішак Гаяўнічак, замест якога ў камэру сьмерці добраахвотна пайшоў Максымілян Кольбэ. Калі пасьля двух тыдняў пакут манах яшчэ жыў, яму зрабілі ін’екцыю сьмяротнага фэнолю.

Айцец Кольбэ быў кананізаваны ў 1982 годзе. Ён стаў першым польскім мучаньнікам падчас Другой сусьветнай вайны, які стаў сьвятым.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт