Logo Polskiego Radia
Print

15 жніўня палякі сьвяткуюць Дзень Войска Польскага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.08.2017 15:09
Сотні жаўнераў прынялі ўдзел у парадзе ў Варшаве – піша Gazeta Polska.
Joymaster&Reytan/Wikipedia/domena publiczna

15 жніўня палякі сьвяткуюць Дзень Войска Польскага. Сотні жаўнераў прынялі ўдзел у парадзе ў Варшаве – піша Gazeta Polska. Упершыню ў гісторыі можна было паглядзець новы від узброеных сіл Польшчы – Ваенную тэрытарыяльную абарону. Акрамя сваіх здольнасьцяў жаўнеры прэзэнтавалі сваё ўзбраеньне. На завяршэньне імпрэзы адбыўся патрыятычны фэст.
Дзень Войска Польскага – гэта адна з нешматлікіх магчымасьцяў, калі войска можа сябе паказаць. «У гэты дзень мы хочам паказаць, якая ў нас тэхніка і што мы ўмеем», – гаворыць падпалкоўнік Яанна Клейшміт з Варшаўскага гарнізону.
З нагоды 97 гадавіны Варшаўскай бітвы 1920 году тысячы палякаў паглядзелі, між іншым, сучасную тэхніку, у тым ліку некалькі дзесяткаў танкаў і самалётаў. Паказ распачала каманда Бела-чырвоныя іскры, якая пакідала на небе паласу нацыянальных колераў Польшчы.
«Гэта нагода, каб парадавацца вялікай перамозе палякаў. Гэта повад для нацыянальнага гонару і мы павінны пра гэта памятаць», – гаворыць адзін з арганізатараў патрыятычнага пікніку Славамір Сакалоўскі.

Упершыню ў гісторыі можна было паглядзець новы від узброеных сіл Польшчы – Ваенную тэрытарыяльную абарону. Акрамя сваіх здольнасьцяў жаўнеры прэзэнтавалі сваё ўзбраеньне. На завяршэньне імпрэзы адбыўся патрыятычны фэст.

Дзень Войска Польскага – гэта адна з нешматлікіх магчымасьцяў, калі войска можа сябе паказаць. «У гэты дзень мы хочам паказаць, якая ў нас тэхніка і што мы ўмеем», – гаворыць падпалкоўнік Яанна Клейшміт з Варшаўскага гарнізону.

З нагоды 97 гадавіны Варшаўскай бітвы 1920 году тысячы палякаў паглядзелі, між іншым, сучасную тэхніку, у тым ліку некалькі дзесяткаў танкаў і самалётаў. Паказ распачала каманда Бела-чырвоныя іскры, якая пакідала на небе паласу нацыянальных колераў Польшчы.

«Гэта нагода, каб парадавацца вялікай перамозе палякаў. Гэта повад для нацыянальнага гонару і мы павінны пра гэта памятаць», – гаворыць адзін з арганізатараў патрыятычнага пікніку Славамір Сакалоўскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт