Logo Polskiego Radia
Print

Мясцовыя ўлады дамагаюцца кампэнсацый за страты па навальніцы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.08.2017 17:34
Кіраўніцтва Вялікапольскага ваяводзтва папрасіла сродкі на дапамогу семʼям, што найбольш пацярпелі ад стыхіі.
Fоto: PAP/Dominik Kulaszewicz

У панядзелак адбылася нарада Групы крызыснага кіраваньня ваяводы, дзе былі прадстаўленыя падлікі страт, што нанесла бура, якая ў ноч з пятніцы на суботу прайшлі па вобласьці.

Вялікапольскі ваявода Зьбігнеў Хофман паведаміў, што ўжо зьвярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай прадставіць каля 12 мільёнаў злотых, якія будуць прызначаныя для семʼяў, што найбольш пацярпелі ад стыхіі.

Ваяводзтва працягвае зьбіраць інфармацыю пра страты, каб аказаць усім фінансавую дапамогу. На цяперашні час паступіла за 2 тысячы заявак на дапамогу ў памеры каля 6 тысяч злотых на агульную суму больш за 12 мільёнаў.

Рыхтуецца працэдура выплаты дапамогі ў выглядзе датацыі ў памеры 20 і 100 тысяч злотых на рэканструкцыю дамоў, – зазначыла намесьніца Вялікапольскага ваяводы Марлена Малонг.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт