Logo Polskiego Radia
Print

У гіпэрмаркеце ў Беластоку зьявілася мэню на беларускай мове

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.08.2017 12:00
Па-беларуску вырашыла прадубляваць стравы кавярня ў гіпэрмаркеце Аuchan.
Назвы страваў па-беларуску ў гіпэрмаркеце Auchan у Беластоку. Назвы страваў па-беларуску ў гіпэрмаркеце Auchan у Беластоку. Аксана Фок, Беларускае радыё "Рацыя"

У беластоцкім гіпэрмаркеце зьявілася беларуская мова – перадае Беларускае радыё «Рацыя». Мэню па-беларуску можна ўбачыць у краме францускай сеткі Auchan, які знаходзіцца ў Беластоку на вуліцы Прадукцыйнай.

У кафэ ў гэтым гіпэрмаркеце часта абедаюць і вячэраюць пакупнікі, якія прыяжджаюць зь Беларусі. Таму стравы там падпісаны ня толькі на польскай мове, але і ў перакладзе на беларускую. Цяпер беларусам, якія масава набываюць прадукты ў Аuchan’е і прыносяць адчувальныя прыбыткі гандлёвай сетцы, будзе лягчэй азнаёміцца са стравамі кафэ і прасьцей іх замовіць. «Вельмі прыемна, што адміністрацыя Аuchan шчыра і прыхільна аднеслася да мовы суседняй дзяржавы», – пішуць беларускія журналісты.

racyja.com/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт