Logo Polskiego Radia
Print

Польскія археолягі знайшлі грабніцу, якой 5 тысяч гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.08.2017 14:44
Геамагнетычныя дасьледаваньні паказалі, што аб’ект захаваўся ў нязьменным стане.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Археолягі з польскага Шчэціна адкапваюць грабніцу з пэрыяду мегаліту, якой 5 тысяч гадоў. Працы пад мясцовасьцю Доліцы вядуцца пад кіраўніцтвам кандыдата навук Агнешкі Матушэўскай з катэдры археалёгіі Шчэцінскага ўнівэрсытэту. Ужо вядома, што аб’ект захаваўся цалкам. Геамагнетычныя дасьледаваньні паказалі, што каменныя сьцены аб’екту захаваліся ў нязьменным стане – расказала Агнешка Матушэўска.

Падобных грабніц, якія паходзяць з позьняй каменнай эпохі, у ваколіцах Доліц ёсьць 18. Паводле археолягаў, мегалітныя грабніцы зьяўляюцца аднымі з найбольш эфэктных аб’ектаў польскага першабытнага грамадзтва. Іх даўжыня дасягала нават 130 мэтраў, а вышыня – 3 мэтры. Для іх будовы выкарыстоўваліся велізарныя ледніковыя валуны. Паводле навуковых тэорый, мегалітныя грабніцы былі ня толькі месцам паховін, але выконвалі функцыю месца сакральных абрадаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт