Logo Polskiego Radia
Print

2 верасьня - у Польшчы дзень нацыянальнага чытаньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.08.2017 16:29
Сёлета была абраная кніга Станіслава Высьпянскага “Вясельле”.
pixabay.com/Public Domain CC0

2 верасьня ўся Польшча чарговы раз будзе прымаць удзел у акцыі нацыянальнага чытаньня. Сёлета была абраная кніга Станіслава Высьпянскага “Вясельле”.
У Варшаве нацыянальнае чытаньне ў парку “Ogród saski» распачне прэзыдэнцкая пара – Анджэй і Агата Дуды. Мерапрыемства ўпрыгожыць выступ фольк-гурту Zakopower, які прадставіць сваю вэрсію песьні “Вясельле” Марка Грэхуты.
У сумесным чытаньні твору Высьпянскага будуць удзельнічаць вядомыя акторы і музыкі, між іншым, Павал Крулікоўскі, Ізабэла Куна, Пётр Главацкі, Анна Дэрэшоўска, Малгажата Фарэмняк і інш.
Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства зьяўляецца Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы супольна з Міністэртсвам культуры і нацыянальнай спадчыны.
Дарэчы, “Вясельле” Станіслава Высьпянскага на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.

2 верасьня ўся Польшча чарговы раз будзе прымаць удзел у акцыі нацыянальнага чытаньня. Сёлета была абраная кніга Станіслава Высьпянскага “Вясельле”. У Варшаве нацыянальнае чытаньне ў парку “Ogród saski» распачне прэзыдэнцкая пара – Анджэй і Агата Дуды. Мерапрыемства ўпрыгожыць выступ фольк-гурту Zakopower, які прадставіць сваю вэрсію песьні “Вясельле” Марка Грэхуты.

У сумесным чытаньні твору Высьпянскага будуць удзельнічаць вядомыя акторы і музыкі, між іншым, Павал Крулікоўскі, Ізабэла Куна, Пётр Главацкі, Анна Дэрэшоўска, Малгажата Фарэмняк і інш.

Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства зьяўляецца Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы супольна з Міністэртсвам культуры і нацыянальнай спадчыны.

Дарэчы, “Вясельле” Станіслава Высьпянскага на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт