Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства фінансаў вырашыла падтрымаць пацярпелых ад ураганаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.08.2017 17:11
  • 22.08.17_эканоміка.mp3
Усе грамадзяне, якія атрымалі ахвяраваньні ў сувязі з навальніцамі, не абкладаюцца падаткам ад ахвяраваньняў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Мінфін Польшчы дапрацоўвае распараджэньне аб вызваленьні ад падаткаў ахвяраваньняў для пацярпелых у выніку жнівеньскіх ураганаў.

Прэс-сакратар Міністэрства фінансаў Лукаш Сьвержэўскі (Łukasz Świerżewski) паведаміў, што дакумэнт ужо падрыхтаваны.

Л.Сьвержэўскі: Усе грамадзяне, якія атрымалі ахвяраваньні ў сувязі зь бядой, якая іх спаткала ў жніўні ад навальніц, не абкладаюцца падаткам ад ахвяраваньняў. Нягледзячы на велічыню падтрымкі, пацярпелы ня будзе плаціць падатак.

Вызваленьне будзе прымяняцца незалежна ад віду падтрымкі, ад таго, ці яна ў грашовай, ці натуральнай форме.

У выніку ўраганаў, якія 11 і 12 жніўня прайшлі праз Памор’е і Куявы ў паўночнай і заходняй частцы Польшчы, 6 чалавек загінулі, а 36 атрымалі раненьні. Ураган зьнішчыў тысячы дамоў і 44 тысячы гектараў лесу.

У сваю чаргу міністар інфраструктуры і будаўніцтва Анджэй Адамчык зьвярнуўся з заклікам да 36 асацыяцый вытворцаў і дыстрыбʼютараў будаўнічых матэрыялаў пра паніжэньне цэнаў на тавары, неабходныя для рэканструкцыі будынкаў, разбураных ураганам.

Міністар Адамчык абяцаў таксама падтрымку ўраду для грузаперавозак будматэрыялаў, якія будуць бясплатна перададзеныя пацярпелым.

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт