Logo Polskiego Radia
Print

Супраць Леха Валэнсы распачалі справу за дачу фальшывых паказаньняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.08.2017 11:38
Гаворка, між іншым, пра выказваньні, у якіх ён абверг праўдзівасьць дакумэнтаў аб яго супрацы са спэцслужбамі.
Фрагмэнт заявы аб супрацы Болька з тайнымі спэцслужбамі.Фрагмэнт заявы аб супрацы Болька з тайнымі спэцслужбамі.Instytut Pamięci Narodowej, Domena publiczna, commons.wikimedia.org

Інстытут нацыянальнай памяці пачаў сьледзтва супраць былога прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы за дачу фальшывых паказаньняў. Паводле ІНП, Валэнса даваў непраўдзівыя паказаньні ў справе сваёй супрацы са спэцслужбамі ПНР. Гаворка, між іншым, пра выказваньні былога прэзыдэнта, у якіх ён абверг праўдзівасьць дакумэнтаў з папкі тайнага супрацоўніка «Болька», знойдзенай у доме Чэслава Кішчака.
Інстытут нацыянальнай памяці правёў аналіз дакумэнтаў і прыйшоў да высновы, што почырк на дакумэнтах з папкі «Болек» зьяўляецца почыркам Леха Валэнсы. У сваю чаргу былы прэзыдэнт аспрэчыў гэтую інфармацыі і прад’явіў іншы аналіз почырку, які не пацьвердзіў сапраўднасьць згаданых дакумэнтаў.
Былога польскага лідара ня раз абвінавачвалі ў супрацоўніцтве са спэцслужбамі ПНР. Першыя падазрэньні зьявіліся яшчэ ў 1990-х, калі былі знойдзены дакумэнты аб «агенце Болек», члене вышэйшых колаў апазыцыі. У 2000-м суд пастанавіў, што доказаў таго, што Валэнса зьяўляецца Болекам, недастаткова.
У мінулым годзе ў доме памерлага генэрала Часлава Кішчака была знойдзеная папка з дакумэнтамі тайнага супрацоўніка Болека. Сярод дакумэнтаў прысутнічала, між іншым, згода на супрацоўніцтва і расьпіска ў атрыманьні грошай.

Інстытут нацыянальнай памяці пачаў сьледзтва супраць былога прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы за дачу фальшывых паказаньняў. Паводле ІНП, Валэнса даваў непраўдзівыя паказаньні ў справе сваёй супрацы са спэцслужбамі ПНР.

Гаворка, між іншым, пра выказваньні былога прэзыдэнта, у якіх ён абверг праўдзівасьць дакумэнтаў з папкі тайнага супрацоўніка «Болька», знойдзенай у доме Чэслава Кішчака.

Інстытут нацыянальнай памяці правёў аналіз дакумэнтаў і прыйшоў да высновы, што почырк на дакумэнтах з папкі «Болек» зьяўляецца почыркам Леха Валэнсы. У сваю чаргу былы прэзыдэнт аспрэчыў гэтую інфармацыі і прад’явіў іншы аналіз почырку, які не пацьвердзіў сапраўднасьць згаданых дакумэнтаў.

Былога польскага лідара ня раз абвінавачвалі ў супрацоўніцтве са спэцслужбамі ПНР. Першыя падазрэньні зьявіліся яшчэ ў 1990-х, калі былі знойдзены дакумэнты аб «агенце Болек», члене вышэйшых колаў апазыцыі. У 2000-м суд пастанавіў, што доказаў таго, што Валэнса зьяўляецца Болекам, недастаткова.

У мінулым годзе ў доме памерлага генэрала Часлава Кішчака была знойдзеная папка з дакумэнтамі тайнага супрацоўніка Болека. Сярод дакумэнтаў прысутнічала, між іншым, згода на супрацоўніцтва і расьпіска ў атрыманьні грошай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт