Logo Polskiego Radia
Print

Некаторыя мясцовасьці Польшчы надалей змагаюцца з наступствамі навальніцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.08.2017 13:35
У некаторыя мясцовасьці для барацьбы з наступствамі накіраванае войска.
PAP/Tytus Żmijewski

Некаторыя мясцовасьці Польшчы надалей змагаюцца з наступствамі навальніцаў і паводак. Вельмі цяжкая сытуацыя ўтрымліваецца ў гміне Дарлова ў Заходнепаморскім ваяводзтве. Учора вечарам вада пачала пранікаць праз супрацьпаводкавы схіл. Прорва мела 20 мэтраў. На месца для апанаваньня сытуацыі былі высланыя жаўнеры. На дадзены момант амаль удалося направіць схіл.
Сытуацыя ў гміне крытычная, паколькі вада пагражае непасрэдна хатнім гаспадаркам. У вёсцы Жакава вада знаходзіцца два мэтры ад жылога дому. Агулам падтопленыя 40 будынкаў. Сытуацыя павольна вяртаецца ў норму, няма неабходнасьці эвакуацыі жыхароў. Узровень вады ў гміне пакрысе апускаецца.
На Памор’і надалей 1,5 тысячы карыстальнікаў застаюцца без электрычнасьці, хоць з моманту навальніц прайшло два тыдні. У гэтых месцах электрасеткі трэба будаваць з нуля. Гэта праца ў лесе, дзе на кожным кроку перашкаджаюць паваленыя бурай дрэвы.
У першыя гадзіны пасьля навальніц электрычнасьці ня мелі 180 тысяч карыстальнікаў. Непагадзь зьнішчыла 100 км ліній электраперадач.

Некаторыя мясцовасьці Польшчы надалей змагаюцца з наступствамі навальніцаў і паводак. Вельмі цяжкая сытуацыя ўтрымліваецца ў гміне Дарлова ў Заходнепаморскім ваяводзтве. Учора вечарам вада пачала пранікаць праз супрацьпаводкавы схіл. Прорва мела 20 мэтраў. На месца для апанаваньня сытуацыі былі высланыя жаўнеры. На дадзены момант амаль удалося направіць схіл.

Сытуацыя ў гміне крытычная, паколькі вада пагражае непасрэдна хатнім гаспадаркам. У вёсцы Жакава вада знаходзіцца два мэтры ад жылога дому. Агулам падтопленыя 40 будынкаў. Сытуацыя павольна вяртаецца ў норму, няма неабходнасьці эвакуацыі жыхароў. Узровень вады ў гміне пакрысе апускаецца.
На Памор’і надалей 1,5 тысячы карыстальнікаў застаюцца без электрычнасьці, хоць з моманту навальніц прайшло два тыдні. У гэтых месцах лініі электраперадач трэба будаваць з нуля. Гэта праца ў лесе, дзе на кожным кроку перашкаджаюць паваленыя бурай дрэвы.

У першыя гадзіны пасьля навальніц электрычнасьці ня мелі 180 тысяч карыстальнікаў. Непагадзь зьнішчыла 100 км ліній электраперадач.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт