Logo Polskiego Radia
Print

Ідзе збор грошай для ахвяр урагану ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.08.2017 11:00
У каталіцкіх храмах сёньня зьбіраюць грошы на дапамогу пацярпелым ад навальніц і ўрагану 11 і 12 жніўня.
pixabay/CC0 License

У каталіцкіх храмах сёньня зьбіраюць грошы на дапамогу пацярпелым ад навальніц і ўрагану 11 і 12 жніўня на Паморʼі, у Велікапольшчы і на Куявах у паўночна-заходняй частцы Польшчы. Арганізаваць калекцыі ў епархіях і прыходах заклікаў біскупаў і сьвятароў старшыня Польскага Эпіскапату арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі (Stanisław Gądecki).

Дабрачынная каталіцкая арганізацыя Карытас Польшча паведаміла, што дзякуючы шчодрасьці ахвяравальнікаў у хуткім часе перадасьць ахвярам урагану больш за мільён злотых. У Карытас падкрэсьліваюць , што многія палякі ​​ахвяруюць грошы ці сваю працу ў якасьці валянтэраў.

Падтрымкі чакаюць некалькі тысяч семʼяў, чые дамы і гаспадаркі былі разбураны. Ксёндз Гжэгаж Вайс, расказаў пра трагедыю сямʼі ў парафіі Канажыны. Там маланка ўдарыла ў дрэва, якое ўпала на дом. Маці памерла, бацька знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі. Засталіся трое дзяцей, у тым ліку двое - інваліды.

Пацяпелых можна падтрымаць, высылаючы СМС-паведамленьне на нумар 72052 зьмест: WICHURA або зрабіць ахвяраваньне на рахунак Карытас Польшча PL 77 1160 2202 0000 0000 3436 4384 – з нотай WICHURA.

Кампанія працягваецца да 31 жніўня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт