Logo Polskiego Radia
Print

Польская пракуратура і італьянская паліцыя шукаюць нападнікаў на польскую пару

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.08.2017 08:10
Сьляды вядуць да нелегальных імігрантаў з Афрыкі і наркагандляроў.
Foto: PAP/EPA/MANUEL MIGLIORINI

Злачынцы, якія зьдзейсьнілі напад на польскіх турыстаў у італьянскім горадзе Рыміні, гэта, верагодна, чатыры нелегальныя мігранты з Паўночнай Афрыкі ва ўзросьце да 30 гадоў, паведаміла інфармацыйнае агенцтва ANSA са спасылкай на сьледчых. Па дадзеных паліцыі, сярод нападнікаў былі гандляры наркотыкамі.

Італьянскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што паліцыя мае адбіткі пальцаў злачынцаў, а таксама запіс відэакамэр на пляжы. Са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, ANSA зазначае, што расьсьледаваньне «складанае» і яно вядзе да нелегальных імігрантаў, наркагандляроў, якія дзейнічаюць на Адрыятычнай Рыўеры.

Напад на пару маладых палякаў на пляжы ў Рыміні быў зьдзейсьнены ноччу з пятніцы на суботу. Чацьвёра нападнікаў доўга гвалтавалі жанчыну, а яе мужа зьбілі да непрытомнасьці. Паводле паліцыі, пасьля гвалтаўнікі жорстка згвалтавалі транссэксуальнага мужчыну з Пэру.

Польская пракуратура распачала ўласнае расьсьледаваньне па справе нападу на палякаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт