Logo Polskiego Radia
Print

Нелегальную занятасьць замежнікаў выявілі на будоўлі ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.08.2017 17:01
Інспэктары праверылі 77 рабочых: грамадзян Украіны, Беларусі, Расеі, Чачні, Малдовы, Альбаніі і Армэніі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixaby.com

Нелегальная занятасьць замежнікаў і невыкананьне правілаў бясьпекі – гэта асноўныя парушэньні, выяўленыя падчас інспэкцыі будоўлі новага гандлёвага цэнтра ў Варшаве «Паўночная галерэя».

Дзяржаўная інспэкцыя працы (Państwowa Isnpekcja Pracy – PIP) пракантралявала будоўлю на пачатку гэтага месяца. Інспэктары праверылі 77 рабочых: грамадзян Украіны, Беларусі, Расеі, Чачні, Малдовы, Альбаніі і Армэніі. Дзевяцёра з іх былі ў Польшчы на турыстычнай візе. Яны ня мелі дамовы аб працы зь ніводнай фірмай, якая будуе галерэю. Чацьвёра знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы зусім нелегальна. Прэс-сакратар Дзяржаўнай інспэкцыі працы Данута Руткоўска зазначыла, што было выяўлена шмат парушэньняў, якія ствараюць пагрозу здароўю й жыцьцю працоўных.

Д.Руткоўска: Зафіксавана адсутнасьць індывідуальных сродкаў аховы слыху, дыхальнай сыстэмы й вачэй, напрыклад, падчас рэзкі плітак і працы з адбойным малатком, адсутнасьць ахоўных балюстрад на будаўнічых лясах, непрымяненьне касaк, неабазначэньне небясьпечных зон.

Чатырох нелегальных рабочых паліцыя перадала памежнай службе.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт