Logo Polskiego Radia
Print

Акумулятары для электрамабіляў будуць вырабляць у Польшчы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.08.2017 14:15
Карэйскія фірмы будуюць у Польшчы заводы па вытворчасьці высокатэхналягічных кампанэнтаў для эўрапейскай аўтаіндустрыі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Карэйская фірма LG Chem будуе ў Польшчы завод па вытворчасьці акумулятараў для электрамабіляў. Выпуск батарэяў у мястэчку Кабежыцэ (Kobierzyce) на поўдні Польшчы пачнецца ўжо ў сьнежні гэтага году.

Польшчу як адну з пляцовак для прадукцыі літыевых батарэяў разглядае й іншая карэйская фірма – SK Innovation. Яна нядаўна выйграла тэндэр на пастаўку гэтых элемэнтаў для электрамабіляў Mercedes-Benz.

Будова гэтых фабрыкаў сьведчыць пра тое, што інвэстары выбіраюць Польшчу ўжо не з-за таннай працоўнай сілы, а з-за высокай кваліфікацыі працаўнікоў – піша газэта Puls Biznesu. Эўрапейскі зьвяз зьяўляецца самым хуткарастучым рынкам электрамабіляў у сьвеце.

Усяго ж на плянэце вырабляецца каля 85,5 мільёнаў машынаў з электрарухавікамі ў год. Аналітыкі фінансавай кампаніі Morgan Stanley прагназуюць, што да 20125 году гэтая лічба вырасьце да 102 мільёнаў.

Puls Biznesu/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт