Logo Polskiego Radia
Print

Польскі віцэ-прэмʼер супакойвае ЗША

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.09.2017 11:08
Урад ПіС не адмаўляецца ад дэмакратыі, заявіў Матэвуш Маравецкі падчас афіцыйнага візыту ў Вашынгтоне.
Foto: Wikimedia Commons/CC BY-SA 3.0

Віцэ-прэмʼер і міністар разьвіцьця Матэвуш Маравецкі таксама выступіў са зваротам да апазыцыі ў Польшчы. Ён заклікаў да пагадненьня ў справе ключавых рэформаў. У якасьці прыкладу палітык прывёў амэрыканцаў, якія няраз перамагалі палітычныя рознагалосьсі па ключавых пытаньнях для дзяржавы.

Матэвуш Маравецкі пераконваў амэрыканскіх бізнэсмэнаў і журналістаў, што ўрад партыі «Права і справядлівасьць» не падрывае асновы дэмакратыі, а праводзіць неабходныя рэформы. Віцэ-прэмʼер адзначыў, што ў ЗША некаторыя пытаньні, такія як бясьпека й вяршэнства закона, застаюцца па-за палітычнай гульнёй.

Мы таксама просім нашых палітычных апанэнтаў ня бегаць са скаргамі па эўрапейскіх сталіцах толькі таму, што цяперашні ўрад праводзіць патрэбныя рэформы. Маравецкі зазначыў, што ўрад адкрыты да дыялёгу з апазыцыяй. Мы лічым, што самае важнае - гэта зьмены й паляпшэньне дзейнасьці дзяржавы – сказаў Матэвуш Маравецкі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт