Logo Polskiego Radia
Print

Міністар разьвіцьця: у Польшчы адкрыецца прадстаўніцтва банку JP Morgan

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.09.2017 13:42
Матэвуш Маравецкі заявіў, што амэрыканская фінансавая ўстанова разьмясьціць адно са сваіх 4 галоўных прадстаўніцтваў у Польшчы.
Polskie radio

Віцэпрэм’ер і міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі наведаў Злучаныя Штаты. Двухдзённы візыт ён ацаніў як «вельмі прадуктыўны». Міністар правёў перамовы па прыцягненьні амэрыканскіх інвэстыцыяў і палітычнай сытуацыі ў Польшчы.

Пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі банку JP Morgan Матэвуш Маравецкі заявіў, што з вельмі высокай верагоднасьцю амэрыканская фінансавая ўстанова разьмясьціць адно са сваіх чатырох галоўных прадстаўніцтваў у Польшчы. Гэта можа прывесьці да стварэньня тысячаў працоўных месцаў – мяркуе віцэ-прэм’ер.

З прадстаўнікамі амэрыканскага ўраду Матэвуш Маравецкі абмяркоўваў выхад Вялікабрытаніі з Эўрапейскага зьвязу, а таксама заклікаў не пакідаць без увагі агрэсіўнай палітыкі расейскіх уладаў. Падчас другога дню візыту віцэ-прэм’ер Польшчы сустрэўся з палякамі, якія пражываюць у ЗША.

IAR / ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт