Logo Polskiego Radia
Print

Вырасла колькасьць расейцаў, якія едуць у Польшчу за пакупкамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.09.2017 13:14
Колькасьць расейцаў стала большай, чым у пэрыяд, калі абавязвалі правілы Малога памежнага руху.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польска-расейскую мяжу перасякае ўсё больш расейцаў, якія едуць за пакупкамі. Колькасьць расейцаў стала большай, чым у пэрыяд, калі абавязвалі правілы Малога памежнага руху (прыпынены з Калінінградзкай вобласьцю больш за год таму).
З студзеня па ліпень 2017 году польска-расейскую мяжу перасекла агулам 2 млн 377 тысяч чалавек. Сярод іх 1 млн 328 тысяч – гэта грамадзяне Расеі.
Нягледзячы на тое, што Польшча не аднавіла Малы памежны рух з Расеяй, вырасла колькасьць расейцаў, якія прыяжджаюць у Польшчу на візах.
Рышард Худы з мытнай службы ў Ольштыне адзначае, што пэрыяд вакацый традыцыйна спрыяе большым пакупкам расейцамі ня толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах Эўропы. «Ужо многія гады нязьменным лідарам застаецца вопратка, прадукты харчаваньня, бытавая тэхніка і мэбля. Калі гаварыць пра пакупкі ў далейшых эўрапейскіх краінах, то гэта пераважна фірмовая вопратка. Значна менш, але таксама электроніка», – дадае Худы.
Расейцы таксама купляюць люксавыя тавары. Найчасьцей гэта біжутэрыя з каштоўнымі камянямі і вопратка, абутак і сумкі са скуры экзатычных жывёл.

Польска-расейскую мяжу перасякае ўсё больш расейцаў, якія едуць за пакупкамі. Колькасьць расейцаў стала большай, чым у пэрыяд, калі абавязвалі правілы Малога памежнага руху (прыпынены з Калінінградзкай вобласьцю больш за год таму).

З студзеня па ліпень 2017 году польска-расейскую мяжу перасекла агулам 2 млн 377 тысяч чалавек. Сярод іх 1 млн 328 тысяч – гэта грамадзяне Расеі.Нягледзячы на тое, што Польшча не аднавіла Малы памежны рух з Расеяй, вырасла колькасьць расейцаў, якія прыяжджаюць у Польшчу на візах.

Рышард Худы з мытнай службы ў Ольштыне адзначае, што пэрыяд вакацый традыцыйна спрыяе большым пакупкам расейцамі ня толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах Эўропы. «Ужо многія гады нязьменным лідарам застаецца вопратка, прадукты харчаваньня, бытавая тэхніка і мэбля. Калі гаварыць пра пакупкі ў далейшых эўрапейскіх краінах, то гэта пераважна фірмовая вопратка. Значна менш, але таксама электроніка», – дадае Худы.

Расейцы таксама купляюць люксавыя тавары. Найчасьцей гэта біжутэрыя з каштоўнымі камянямі і вопратка, абутак і сумкі са скуры экзатычных жывёл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт