Logo Polskiego Radia
Print

Замежныя інвэстыцыі цякуць у Польшчу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.09.2017 16:03
Недахоп работнікаў не перашкаджае замежным інвэстарам адчыняць фірмы ў Польшчы.
Photo: pixabay.com

Прадпрыемствы ў Польшчы маюць усё большыя праблемы з пошукам адпаведных работнікаў. «Тым ня менш, гэта не адпалохвае замежных інвэстараў ад стварэньня свайго бізнэсу ў нашай краіне», – зазначае Агата Мэнжыньска (Agata Mężyńska) з Польскагае агенцтва па інвэстыцыях і гандлю.

А.Мэнжыньска: Летась у гэтую пару ў нас было 39 завершаных праектаў, цяпер – 44. Існуе вялікая розьніца паміж іх вартасьцю і колькасьцю працаўнікоў. Сёлета рыхтуюцца інвэстыцыі на 70% большыя, чым годам раней, таксама занятасьць у гэтых фірмах на 45% будзе большай, чым летась.

Замежныя прадпрымальнікі зацікаўленыя інвэставаньнем у новыя праекты у сучасных сэрвісных цэнтрах для бізнесу і ў аўтамабільнай прамысловасьці – падкрэсьлівае Агата Мэнжыньска.

А.Мэнжыньска: Гэта радуе, таму што гэта два адрозныя сэктары. Гэта паказвае разнастайную структуру польскай эканомікі, якая дапамагае лепш, чым у іншых месцах, даваць адпор крызысу, калі ён зьявіцца.

Замежныя інвэстары найбольшае зацікаўленьне праяўляюць Варшавай і яе навакольнымі мясцовасьцямі, Ніжняй Сылезіяй і Малапольшчай у паўднёвай частцы краіны, Вялікапольшчай - у заходняй, таксама нядаўна зьявілася зацікаўленасьць да прыбалтыйскіх гарадоў: Гданьска, Гдыні і Сопату ды да Любліна ва ўсходняй частцы Польшчы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт