Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава запатрабуе ў падатковых кансультантаў доступу да таямніц кліентаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.09.2017 16:08
Падатковыя законы, якія хоча ўвесьці польскі ўрад, выклікаюць вялікія спрэчкі.
foto:pixabay.com

Паводле прапаноў, падатковыя органы будуць патрабаваць ад падатковых кансультантаў і адвакатаў выяўленьня камэрцыйнай таямніцы сваіх кліентаў. Такім чынам, Міністэрства фінансаў хоча змагацца з падатковымі ашуканствамі.

Падатковыя кансультанты і адвакаты лічаць прапанову непрымальнай, бо яна пагражае стратай кліентаў. Акрамя гэтага, яны заяўляюць, што немагчыма сабе ўявіць, што падатковая служба ці заканадаўчы орган звальняюць з прафэсійнай таямніцы. «Гэта можа зрабіць толькі суд і толькі ў выключных выпадках», – зазначае адвакат Яраслаў Зяброўскі (Jarosław Ziobrowski).

Зараз Міністэрства фінансаў распрацоўвае палажэньні новага закону і, паводле заявы для СМІ, разглядае шматлікія вырашэньні для таго, каб выканаць дырэктыву ЭЗ аб ушчыльненьні падатковай сыстэмы.

Не выключаецца, што Мінфін запатрабуе ад кансультантаў і адвакатаў справаздачу, у якой будуць паведамляцца дадзеныя падаткаплатнікаў. Міністэрства разглядае таксама мінімальнае ўмяшаньне ў прафэсійную таямніцу – у такім выпадку справаздачы будуць ананімныя, без указаньня дадзеных падаткаплатнікаў.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт