Logo Polskiego Radia
Print

Фонд «Мазгавы цэнтар «Інавацыі для здароўя» паклапоціцца пра здароўе палякаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2017 09:09
Гэта будзе плятформа супрацоўніцтва лідараў навукі, бізнэсу і дзяржаўнай адміністрацыі.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

У Лодзі паўстаў Фонд «Мазгавы цэнтар «Інавацыі для здароўя». У ім удзельнічаюць 6 навукова-дасьледчыцкіх інстытутаў. Гэта будзе плятформа супрацоўніцтва лідараў навукі, бізнэсу і дзяржаўнай адміністрацыі ў галіне аховы здароўя ў Польшчы.

«Справа ў тым, каб мэдыцынскія інстытуты нарэшце сталі эфэктыўна супрацоўнічаць, праводзіць інавацыйныя дасьледаваньні. Неабходна задзейнічаць да супрацы прамысловую галіну й праводзіць выпрабаваньні перадавых мэдыцынскіх рашэньняў», – падкрэсьлівае галоўны ініцыятар фонду, дырэктар Інстытуту Цэнтра здароўя маці-полькі прафэсар Мацей Банах.

У склад мазгавога цэнтра ўваходзяць таксама найбуйнейшыя фармацэўтычныя і мэдыцынскія кампаніі, адвакацкія канцылярыі і выдавецтвы, якія працуюць на польскім рынку аховы здароўя.

На пачатку будучага году фонд зладзіць І агульнапольскі кангрэс «Інавацыі для здароўя».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт