Logo Polskiego Radia
Print

Урад тлумачыць у Польшчы і за мяжой сутнасьць рэформы судовай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2017 13:08
Стартавала кампанія «Справядлівасьць», накіраваная на інфармаваньне пра зьмены ў польскай судовай сыстэме.
PAP/Radek Pietruszka

Бэата Шыдла прыняла ўдзел у запуску кампаніі «Справядлівасьць», накіраванай на інфармаваньне пра зьмены ў польскай судовай сыстэме. Прэм’ер-міністар сказала, што польская сыстэма правасудзьдзя патрабуе грунтоўнай рэформы.

Кампанію ў Польшчы і за мяжой вядзе Польскі нацыянальны фонд. Бэата Шыдла зазначыла, што палякі чакаюць зьмен . Яна падкрэсьліла, што ўрад імкнецца адкрыць сыстэму правасудзьдзя для маладых людзей і ліквідаваць паталёгіі ў асяродзьдзі судзьдзяў.

Паводле кіраўніка ўраду, інфармацыйная кампанія «Справядлівасьць» неабходная, таму што грамадзкая думка, асабліва за мяжой, распаўсюджвае інфармацы., нібыта зьмены ў польскай судовай сыстэме недэмакратычныя.

У ліпені прэзыдэнт Анджэй Дуда наклаў вета на закон аб Вярхоўным судзе і Краёвай радзе судовай сыстэмы (Krajowa Rada Sądownictwa). Прэзыдэнт растлумачыў, што зьмены ў судах неабходныя, але ён не пагаджаецца з ідэяй умацаваньня ўлады Генэральнага пракурора над Вярхоўным судом.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт