Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт правядзе кансультацыі па рэформе судовай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2017 14:01
Анджэй Дуда плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі ўсіх парлямэнцкіх фракцыяў.
PAP/Marcin Obara

Прэзыдэнт правядзе кансультацыі па рэформе судовай сыстэмы
Анджэй Дуда плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі ўсіх парлямэнцкіх фракцыяў.
У бліжэйшую сераду прэзыдэнт Анджэй Дуда плянуе сустрэцца з усімі парлямэнцкімі фракцыямі й абмеркаваць рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski). Ён дадаў, што ўсе парлямэнцкія фракцыі пацьвердзілі намер удзелу ў сустрэчы з кіраўніком краіны.
Нагадаем, на наступным тыдні Анджэй Дуда павінен прадставіць свае праекты двух законаў, датычных рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы.
24 ліпеня, пасьля хвалі грамадзкіх пратэстаў, прэзыдэнт наклаў вэта на два законы, падрыхтаваныя кіроўнай партыяй „Права й справядлівасьць”, і заявіў, што цягам двух месяцаў прадставіць свае ўласныя праекты.
Рэформа судовай сыстэмы ў краіне была адной з тэм учарашняй сустрэчы прэзыдэнта Анджэя Дуды й старшыні кіроўнай партыі Яраслава Качыньскага.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт