Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі суд разглядае справу вырубкі Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.09.2017 15:32
Польскі бок імкнецца даказаць, што Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя прытрымліваецца законаў.
polskieradio.pl

Суд Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургу пачаў разгляд справы аб неадкладным спыненьні вырубкі лесу ў Белавескай пушчы. Работы забараніў намесьнік старшыні Суду ў канцы ліпеня па просьбе Эўрапейскай камісіі. Польшча сьцьвярджае, што вырубка неабходная для абароны біятопу і зь меркаваньняў грамадзкай бясьпекі.

У судзе ў Люксэмбургу свае аргумэнты прадставяць абодва бакі – Польшча і Эўрапейская камісія. «Камісія мае доказы таго, што высечка дрэваў на ахоўваемай тэрыторыі працягваецца і непапраўную шкоду лесу ўжо нанесла цяжкая тэхніка», – сказаў прадстаўнік Камісіі Энрыка Брывіё (Enrico Brivio).

Эўразьвязаўскія чыноўнікі кажуць, што Брусэль мае спадарожнікавыя фатаграфіі, якія пацьвярджаюць, што лесапільныя работы ў Белавескай пушчы працягваюцца. Польшча адказвае, што не парушае законаў. «Польшча выконвае дзьве дырэктывы – пра ахову біятопу і ахову птушак. Я спадзяюся, што гэтае непаразуменьне будзе высьветлена», – сказаў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка.

Сёньняшняе паседжаньне суду ў Люксэмбургу не закончыцца прысудам ані новай пастановай.

Сёньня намесьнік старшыні Эўрапейскага суду павінен паведаміць, калі ён абвесьціць рашэньне.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт